21 снежня ў кабінеце пачатковых класаў працавала «Майстэрня Дзеда Мароза». Дзеці з задавальненнем клеілі новагоднюю цацку, для ўпрыгожвання елачкі. Каму патрэбна была дапамога, яе атрымлівалі ад настаўнікаў. Вынік працы — прыгожыя шарыкі і пазітыўны прадсвяточны настрой.