Отдел по образованию Пружанского райисполкома
Беларусь Библиотечная
Книга Беларуси XIV-XVIII веков
Могилевский институт МВД Республики Беларусь
Яндекс.Метрика

editor_school

АПОШНІ ЗВАНОК

Сення, 30 мая, у 10.00  адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню вучэбнага года. Яна пачалася  са справаздачы вучняў 9 класа, выпускнікоў Роўбіцкага ВПК дзіцячы сад — БШ, аб тым, чаму з пяці чалавек, якія пайшлі ў школу дзевяць гадоў таму, сення на лінейцы прысутнічаюць толькі двое.

Падведзены вынікі школьнага жыцця. Граматы аб добрых выніках у навучанні атрымалі вучні, якія маюць сярэдні бал 8,5 — 8,9: Курыловіч А. (7 кл), Шчэрба К. (6кл), Купраш І. (3 кл), Сухань І. (3 кл).

Падзяку аб актыўным удзеле ў жыцці піянерскай дружыны і  правядзенні выхаваўчых мерапрыемстваў атрымалі: Курыловіч А., Разанка А., Раманоўскі А., Раманоўская А., Купраш Д., Шчэрба К., Папко А.

Дыпломам аб высокіх паказчыках па фізічнай культуры атрымалі Папко А., Тарасевіч К.

Выпускнікоў базавай адукацыі і вучняў віталі: дырэктар, бацькі, настаўнікі.

Парады, падарункі  і віншаванні атрымалі вучні  9 класа ад вучняў 7, 8 класаў, «госця з Італіі».

    Завяршылася свята фотасесіяй.

Читать далее