Ровбицкий УПК детский сад -БШ

Отдел по образованию Пружанского райисполкома

Книга Беларуси XIV-XVIII веков
Могилевский институт МВД Республики Беларусь
Яндекс.Метрика

1 сакавіка — дзень грамадзянскай абароны

Якія надзвычайныя сітуацыі могуць прывесці да неабходнасці эвакуацыі з будынка школы? Як пакідаць будынак? Куды рухацца? Ці трэба апранацца? Тлумачэнні на гэтыя пытанні былі атрыманы вучнямі і работнікамі пасля заканчэння эвакуацыі.
Усе вучні і работнікі школы пакінулі памяшканні хутка, карыстаючыся шляхамі, прадугледжанымі планам эвакуацыі, які размешчаны на кожным паверсе. Настаўнікі мелі класныя журналы, з дапамогай якіх можна праверыць наяўнасць вучняў. Частка вучняў паспела апрануцца (яны праходзілі міма гардэроба).
Абмеркаванне ходу эвакуацыі і гутарка аб правілах пажарнай бяспекі, дзеяннях у выпадку надзвычайных сітуацый адбыліся на першым паверсе школы. Вучні ведаюць, па якіх нумарах трэба тэлефанаваць, калі апынуўся ў бядзе. Назвалі месцы, дзе знаходзіцца план эвакуацыі, дзе размешчаны сродкі пажаратушэння.
Вучні атрымалі напамінанне, як дзейнічаць у выпадку абнаружэння задымлення ці агню ў дамашніх умовах, у грамадскіх месцах. Рэкамендавана пацікавіцца ў бацькоў, ці забяспечаны электралічыльнікі засцерагальнікамі (нельга выкарыстоўваць “жучкі”), ці знаходзяцца ў рабочым стане пажарныя апавяшчальнікі.
Каб зберагчы асабістае здароўе і жыццё, маёмасць, не ствараць небяспеку для акружаючых людзей, трэба прытрымлівацца правілаў бяспечных паводзін, быць адукаваным і граматным.

Адзіны дзень ведаў правіл дарожнага руху.

Прайшла камандная гульня “Школа правіл дарожнага руху”. Удзел прынялі ўсе навучэнцы. Удзельнікам былі прапанаваны гульні і конкурсы па веданні правіл дарожнага руху. Пераможцы атрымалі дыпломы.

ЯНЫ ВЫКАНАЛІ СВОЙ ВОІНСКІ АБАВЯЗАК ДА КАНЦА.

На тыдні прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя 30-й гадавіне вываду савецкіх войск з Афганістана: выстава малюнкаў «Памятаем…», літаратурна-музычная кампазіцыя «Жывая памяць», наведванне магілы аднавяскоўца — воіна-інтэрнацыяналіста Аляксандра Барана.

Читать далее

Сустрэча са святаром

14 лютага адбылася сустрэча навучэнцаў з настаяцелем Сухопальскай царквы ў гонар Уздвіжання Крыжа Гасподня. Айцец Віталь расказаў навучэнцам аб гісторыі свята Грамніц (Стрэчання) і прапанаваў  для прагляду прэзентацыю «Сустрэча…».

Афганистан.Тридцать лет спустя.

       Ровно 30 лет назад первые боевые колонны пересекли мост Дружбы в Афганистане. Из республики домой возвращался ограниченный контингент советских войск. Почти 10 лет СССР поддерживал официальные власти в борьбе с радикальной оппозицией. Мятежников же щедро спонсировали страны НАТО.

Читать далее

Юныя героі

«Юныя героі», так называлася мерапрыемства, прысвечанае памяці юных герояў-антыфашыстаў,якое прайшло ў выглядзе ўрока-прэзентацыі. Навучэнцы яшчэ раз успомнілі імёны маладых патрыётаў, іх подзвігі. Ушанавалі іх памяць мінутай маўчання.

Сустрэча выпускнікоў

02.02.2019 школа сустракала былых выпускнікоў. Вечар праходзіў у форме знаемых тэлеперадач. Выступалі і зоркі эстрады і гумару: Юрый Шатуноў, новыя рускія бабкі. Былыя выпускнікі выказвалі цеплыя словы ўдзячнасці настаўнікам, з усмешкамі ўспаміналі свае школьныя будні.

Читать далее

Дзень пазітыву

25 студзеня ў нашай школе прайшоў «Дзень пазітыву» пад дэвізам «Ісці па жыцці лёгка і пазітыўна». Мэта акцыі: садзейнічаць фарміраванню пазітыўнага мыслення (адносін да жыцця) ва ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу.

Читать далее